Літва ўзмоцніць барацьбу з кантрабандай беларускіх цыгарэт

Па дадзеных літоўскай мытні, кантрабанда цыгарэт з Беларусі вырасла да 93%.
Літва ўзмоцніць барацьбу з кантрабандай беларускіх цыгарэт.

Старшыня літоўскага парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас сказаў, што Літва ўзмоцніць кантроль дзяржмежаў, каб не дапусціць правозу беларускіх кантрабандных цыгарэт.

«Калі мы курым беларускія кантрабандныя цыгарэты, мы падтрымліваем рэжым Лукашэнкі. Гэта вялікая праблема геапалітычнай бяспекі», - сказаў Лаўрынас Кашчунас.

Па дадзеных літоўскай мытні, кантрабанда цыгарэт з Беларусі вырасла з 85% у 2019 годзе да 93% у 2020 годзе.

Больш за тое, у 2019 годзе 10,7% усіх выпаленых ў Літве цыгарэт былі нелегальнымі, а 82% былі зроблены на гродзенскай фабрыцы «Нёман».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: