Літва збіраецца абзавесціся ракетнай артылерыяй

Літва пакуль не ведае, колькі менавіта адзінак ракетна-артылерыйскіх сістэмаў плануе набыць: дагэтуль гэткага віду ўзбраенняў у краіне не было.


Літоўская рэспубліка выбірае патэнцыйных пастаўшчыкоў сістэмаў ракетна-залпавага агню «Salvini» (MARS/MLRS).

«Увесну 2016 Літва пачала папярэднія кансультацыі аб магчымым набыцці такіх узбраенняў з урадамі Нямеччыны, Нарвегіі і ЗША. Таксама адбылася сустрэча з прадстаўнікамі амерыканскай кампаніі «Lockheed Martin» падчас міжнароднай выставы «Eurosatary», — паведаміла літоўскае міністэрства абароны агенцтву BNS.

Паводле літоўскіх вайскоўцаў, пра канкрэтныя перамовы аб набыцці ўзбраення казаць рана: плануецца, што ажыццяўленне гэткага праекту адбудзецца ў 2020–2025 гадах.

Павелічэнне выдаткаў з бюджэту на абарону і зацікаўленасць набыццём новых відаў узбраення – рэакцыя літоўцаў на дзеянні Расеі ўва Украіне.

Дзеля ўмацавання моцы непрамога агнявога падтрымання летась Літва набыла ў Нямеччыны 16 баявых самаходных гаўбіц «PzH2000».


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: