У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Літвы.


Актывісты праекту збіраюцца захоўваць сваю ананімнасць, а сам сайт будзе дзейнічаць па аналогіі з украінскай базай «Міратворац».

Аўтары праекту «Vatnikas» называюць сябе «эльфамі», які павінны супрацьстаяць пракрамлёўскім «тролям». Карыстальнікі інтэрнэту могуць паведамляць пра знойдзеных «ватнікаў» праз сацыяльныя сеткі, электронную пошту або сайт праекту, піша выданне Lietuvos žinios.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць