«Лявада»: рэйтынг Пуціна ў расійскай моладзі ўпаў за год з 36% да 20%

Змены ў настроях моладзі — важны індыкатар таго, што людзі перасталі ўспрымаць уладны дыскурс, лічыць палітолаг Абас Галямаў. Рэакцыя моладзі апярэджвае тое, што будзе адбывацца ў далейшым з астатнімі ўзроставымі групамі ў Расіі, паведамляе meduza.io.



Рэйтынг Уладзіміра Пуціна захоўваецца на дакаранцінным узроўні — калі б выбары прэзідэнта Расіі адбыліся ў бліжэйшыя выходныя, за яго былі гатовыя прагаласаваць 39% грамадзян. Пра гэта сведчаць вынікі апытання «Лявада-цэнтра». У снежні 2019 года за Пуціна былі гатовыя прагаласаваць 38% расіян.

Характэрна, што наступныя па папулярнасці адказы ў даследаванні — гэта "не стаў бы галасаваць" (24%) і "не ведаю, за каго галасаваць" (16%).

Іншая асаблівасць апытання, на якую звяртаюць увагу "адкрытыя медыя", —змена пераваг узроставых груп. Так, за год доля выбаршчыкаў ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, гатовых галасаваць за Пуціна, знізілася з 36% да 20%. У людзей ва ўзросце ад 40 да 54 гадоў сімпатыі да дзейнага прэзідэнта наадварот выраслі з 31% да 39%.

Узроставыя групы ад 25 да 39 гадоў і ад 55 гадоў стабільныя ў сваіх перавагах. Як і год таму, 30% і 51% з іх адпаведна гатовыя прагаласаваць за Пуціна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: