«Любое прадастаўленне фінансавай дапамогі ЕС нелегітымнаму рэжыму Лукашэнкі павінна быць неадкладна спынена»

Камітэт Еўрапарламента па замежных справах прыняў рэкамендацыі аб пераглядзе адносін паміж ЕС і Беларуссю, паведамляе прэс-служба Камітэта.


Рэкамендацыі адрасаваныя Вярхоўнаму прадстаўніку ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпу Барэлю, кіраўніку Еўракамісіі і лідарам краін ЕС. Яны шмат у чым паўтараюць палажэнні прынятай Еўрапарламентам рэзалюцыі па Беларусі.

У прыватнасці, члены камітэта заклікаюць ЕС цалкам перагледзець адносіны з Беларуссю, зрабіўшы акцэнт на ўзмацненні падтрымкі грамадзянскай супольнасці і грамадзянам. «Любое прадастаўленне фінансавай дапамогі ЕС нелегітымнаму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі павінна быць неадкладна спынена», – гаворыцца ў рэкамендацыях.

Таксама члены камітэта рэкамендуюць прыпыніць перамовы па прыярытэтах партнёрства да правядзення свабодных і справядлівых выбараў у краіне.

Рэкамендацыі будуць вынесены на галасаванне поўнага складу Еўрапарламента.

Паводле REFORM.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: