Лодка з дзіцячых цацак для збору смецця

Кампанія IKEA распрацавала лодку для збору смецця. Дыстанцыйна кіраваная лодка, зробленая з дзіцячых цацак для ванны, будзе ачышчаць вадаёмаў ад пластыкавага смецця.

www.engadget.com

Лодка атрымала назву Good Ship IKEA. Лодка з дапамогай сеткі здольная збіраць да 19 кілаграмаў смецця за адзін рэйс.

У кампаніі IKEA лічаць, што невялікі флот беспілотных лодак можа цалкам ачысціць невялікія вадаёмы ад пластыкавага смецця.

Цяпер дзве лодкі працуюць у вадаёме на ўсходзе Лондана — і кожны ахвотны можа ўзяць на сябе кіраванне суднам. Пры дыстанцыйным кіраванні аператар атрымлівае "выяву ад першай асобы" — дзякуючы усталяванай на лодцы камеры.

Пасля завяршэння адукацыйнай праграмы рытэйлер на бязвыплатнай аснове перадасць некалькі дзясяткаў прылад арганізацыі Hubbub.

Як адзначаюць у IKEA, экіпажы штогод вывозяць каля 295 тон адходаў з ракі Тэмзы. Рабатызаваныя лодкі могуць аўтаматызаваць большую частку гэтай працы і ачысціць участкі ракі, якія часам могуць застацца па-за ўвагай.

Паводле www.epravda.com.ua, www.engadget.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: