Лонданскі прыбіральнік знайшоў у аўтобусе 300 000 фунтаў стэрлінгаў і вярнуў іх у паліцыю

Неверагодна сумленны прыбіральнік, які знайшоў 300 000 фунтаў стэрлінгаў у наяўных грошах у аўтобусе Лондана, вырашыў перадаць іх ў паліцыю, а не пакідаць сабе суму, якой магло б хапіць яму на ўсё жыццё.
Клінер, наняты фірмай Cordant, знайшоў грошы (каля 400 000 долараў у эквіваленце) ў карычневым канверце пасля таго, як разгублены пасажыр пакінуў яго ў салоне аўтобуса.

Калі б прыбіральнік, якому пашанцавала, пакінуў сабе грошы, ён, відавочна, не меў бы больш неабходнасці зарабляць на жыццё мыццём падлогі.

Але клінер, чыя асоба не раскрываецца, ахвяраваўшы перспектывай будучага бесклапотнага жыцця і замест таго, каб завалодаць неверагоднай сумай, вярнуў яе ў паліцыю.

Брытанскае выданне, у якім размешчана навіна, адзначае, што пасажыры часта пакідаюць у аўтобусах даволі цікавыя рэчы. Аднойчы служба прыборкі знайшла нават сапраўднае сэрца жывёлы.

Daily Miror

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: