Лукашэнка больш не з’яўляецца для ўкраінцаў ідэалам кіраўніка дзяржавы

Аляксандар Лукашэнка страціў шматгадовае лідарства ў даверы грамадзян Украіны, але пакуль застаецца ў «пяцёрцы» ідэалаў у кіраванні дзяржавай.


«Лідаркай сімпатый стала канцлерка Германіі Ангела Меркель. Амаль 60 адсоткаў апытаных адзначылі, што цалкам давяраюць кіраўніку ўрада Нямеччыны. Антылідарам ці аўтсайдэрам гэтага рэйтынгу прагназавана стаў Уладзімір Пуцін — яму не давяраюць больш як 70 украінцаў», — паведаміў першы намеснік дырэктара цэнтру «Нова Європа» Сяргей Салодкі, прэзэнтуючы 16 снежня ў Кіеве вынікі сацыялагічнага апытання пра чаканні ўкраінскага грамадства ад знешняй палітыкі Украіны, паведамляе Радыё Свабода.

Другое месца ў рэйтынгу сімпатый украніцаў заняў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда (давяраюць 48,37% апытаных і не давяраюць — 22,05%), а трэцяе — прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон (42,43% і 33,46% адпаведна).

У Лукашэнкі — чацьвёрты рэйтынг з 37,8% даверу і 48,28% недаверу.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, каментуючы вынікі апытання, сказаў, што вітае такія змены ў грамадскай думцы.

«Я рады, што мадэллю лідарства для ўкраінцаў стала канцлерка Германіі Ангела Меркель, а не прэзідэнт Беларусі. Наколькі я памятаю, ён раней быў вельмі папулярым ва Украіне. Гэта дэманструе, наколькі да радыкальных і ашаламляльных зменаў гатовая свядомасць простага ўкраінца, калі ён так хутка змяняе свае сімпатыі. Гэта цешыць і сведчыць, што еўрапейская інтэграцыя ўжо на іншым глыбінным узроўні», — сказаў Дзмітрый Кулеба.

«Ангела Меркель сапраўды паказала сябе сапраўдным лідарам ва ўмовах пандэміі, і ўкраінцы, відавочна, рашуча схіліліся ў яе бок», — дадаў міністр замежных спраў Украіны.

Апошнія некалькі гадоў Лукашэнка лідзіраваў у рэйтынгу сімпатый украінцаў да замежных палітыкаў, але летась упершыню перамясціўся на другое месца, саступіўшы лідараства канцлэрцы Германіі Ангеле Меркель.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: