«Лукашэнка павінен прызнаць рэаліі і, нарэшце, расчысціць шлях да дэмакратычнага пераходу»

Нямецкія кансерватары і лібералы лічаць, што апошнія падзеі ў Беларусі і Расіі паставілі на карту давер да міжнароднай прававой сістэмы і аўтарытэт ЕС.


У прыватнасці знешнепалітычны эксперт фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу Юрген Хардт выказаўся ў падтрымку ўвядзення «даўно наспелых» санкцый ЕС супраць Лукашэнкі, піша DW.

«Лукашэнка павінен прызнаць рэаліі і, нарэшце, расчысціць шлях да негвалтоўнага, дэмакратычнага пераходу. Мы заклікаем да неадкладнага правядзення новых выбараў», — падкрэсліў нямецкі парламентарый.

Персанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі павінны стаць толькі пачаткам, заявіў прадстаўнік фракцыі Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП) у Бундэстагу Міхаэль Георг Лінк. Паводле яго слоў, «ЕС павінен узмацніць ціск на ўрады ў Мінску і Маскве, каб пасярэднікі АБСЕ змаглі нарэшце наведаць палітычных зняволеных у Беларусі».

На думку Лінка, Германіі варта аказаць больш падтрымкі праваабаронцам у Расіі і Беларусі, у тым ліку, пашырыўшы праграму рускамоўнай службы DW.

Яго падтрымала калега па дэпутацкай фракцыі СвДП Рэната Альт, якая таксама заявіла, што ЕС павінен як мага хутчэй увесці санкцыі, «каб не страціць свой аўтарытэт».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: