Мадура абвясціў пра высылку дыпламатаў Венесуэлы з Балівіі

Венесуэльскі лідар лічыць, што да ўлады ў Балівіі прыйшлі "нацысцка-фашысцкія" сілы.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што ўсе дыпламаты яго краіны, што працавалі ў Балівіі, вярнуліся на радзіму.

"Сёння пасля пераследаў і пагроз у Балівіі ўвесь дыпламатычны персанал вярнуўся ў Венесуэлу", — сказаў ён падчас свайго выступу на тэлебачанні.

Мадура падкрэсліў, што да ўлады ў Балівіі прыйшлі "нацысцка-фашысцкія" сілы.

Раней новыя ўлады Балівіі абвясцілі аб высылцы венесуэльскіх дыпламатаў. Балівійскі пераходны ўрад заявіў аб прызнанні лідара апазіцыі Венесуэлы Хуана Гуайда прэзідэнтам краіны.

Нагадаем, прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, а затым і ўсё вышэйшае кіраўніцтва краіны абвясцілі пра адстаўкі праз 19 дзён пратэстаў і палітычнага крызісу, які пачаліся ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі 20 кастрычніка і на якіх былі зафіксаваныя і пацверджаны факты махлярства.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: