Мадура пагражае Трампу «новым В'етнамам»

Мадура настойвае на сваёй легітымнасці. У выпадку, калі прэзідэнт ЗША ўвядзе войскі ў Венесуэлу, то ён пакіне Белы дом "запэцканы крывёю", заявіў Мадура.

Пра тое, што Дональд Трамп можа пакінуць Белы дом, "запэцканы крывёю", Нікалас Мадура заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу “Sexta”.

Мадура заклікаў Трамп "праявіць павагу" і спытаў, ці плануе ён "паўтарыць В'етнам у Лацінскай Амерыцы".

Мадура таксама звярнуўся да апазіцыянера Хуана Гуайда, які 23 студзеня абвясціў сябе законным часовым прэзідэнтам Венесуэлы. Мадура заклікаў яго "больш не прычыняць шкоду краіне і спыніць гэтую стратэгію падагравання перавароту".

Нагадаем, 23 экс-старшыня Нацыянальнай асамблеі Хуан Гуайда абвясціў сябе часовым прэзідэнтам Венесуэлы. Яго падтрымалі ЗША, ЕС і шэраг іншых краін рэгіёну і свету.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: