
Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура
"Ужо запушчана пры каардынацыі з Белага дома спроба парушыць дэмакратычнае жыццё Венесуэлы і здзейсніць дзяржаўны пераварот супраць канстытуцыйнага, дэмакратычнага рэжыму, які ёсць у нашай краіне", — падкрэсліў Мадура.
Ён паабяцаў у бліжэйшыя дні паведаміць падрабязнасці пра змову, якая, паводле яго слоў, рыхтуецца ў Злучаных Штатах.
Раней Мадура адзначыў, што Венесуэла з'яўляецца ахвярай пастаяннай агрэсіі з боку тых, хто кіруе ЗША.
Нагадаем, у жніўні гэтага года адбылася спроба замаху на прэзідэнта Венесуэлы падчас ваеннага параду ў Каракасе. Пасля інцыдэнту Мадура заявіў, што некаторыя арганізатары інцыдэнту пражываюць у Злучаных Штатах.
Паводле korrespondent.net