Магерыні чакае падаўжэння санкцый ЕС супраць Расіі

Кіраўнік дыпламатыі ЕС Федэрыка Магерыні канстатавала адсутнасць зрухаў у выкананні Масквой мінскіх пагадненняў.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні заявіла, што Еўрасаюз, хутчэй за ўсё, працягне санкцыі супраць Расіі пасля саміту ЕС 22–23 чэрвеня, паведамляе Корреспондент.net

"Я мушу канстатаваць, што няма рэальных зрухаў у выкананні мінскіх пагадненняў. Я мяркую, што будзе прынята рашэнне па прадаўжэнні цяперашніх санкцый", — цытуе яе РІА Навіны.

У той жа час Магерыні адзначыла, што тэма падаўжэння санкцый будзе абмяркоўвацца ўжо пасля саміту ЕС, запланаванага на 22 і 23 чэрвеня.

"У нас ёсць час да канца ліпеня для падаўжэння санкцый", — удакладніла яна.

Тым часам сёння былі працягнутыя "крымскія" санкцыі супраць Расіі. Савет Еўрасаюза працягнуў на год санкцыі, уведзеныя ў 2014 годзе ў дачыненні да Крыма і Севастопаля пасля іх анексіі Расіяй. Абмежавальныя меры будуць дзейнічаць 23 чэрвеня 2018 года. У папярэдні раз Еўрасаюз працягнуў санкцыі супраць Крыму 17 чэрвеня мінулага года. Тэрмін іх дзеяння павінен быў скончыцца 23 чэрвеня 2017 года, паведамляе ВВС. Рашэнне было прынята без абмеркавання.

У сваю чаргу, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін перакананы, што Расія заўсёды жыла пад санкцыямі. Паводле яго слоў, заходнія краіны іх уводзілі, калі адчувалі канкурэнцыю.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: