Макрон рыхтуе рэферэндум на патрабаванні «жоўтых камізэлек»

Прэзідэнт Францыі Эмманюэль Макрон збіраецца ў канцы траўня правесці ў краіне рэферэндум, каб збіць хвалю пратэстаў. Падрыхтоўка да яго ідзе ўпотай, даведалася выданне JDD. Галасаванне пройдзе пасля агульнанацыянальных дэбатаў у сакавіку.
Эмманюэль Макрон

Эмманюэль Макрон

Елісейскі палац ўпотай вядзе падрыхтоўку да рэфэрэндуму, на які плануе вынесці шырокае кола пытанняў, звязаных з пратэстамі «жоўтых камізэлек», якія працягваюцца ў Францыі. Пра гэта са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы піша выданне Le Journal du Dimanch.

Па словах суразмоўцы выдання, рэферэндум плануецца правесці 26 траўня, у дзень выбараў у Еўрапарламент. Ён удакладніў, што верагоднасць правядзення рэферэндуму вельмі высокая.

Міністэрства ўнутраных спраў краіны ўжо праводзіць кансультацыі з друкарнямі і пастаўшчыкамі паперы з тым, каб падрыхтаваць неабходныя матэрыялы і правесці тэндэр на іх друк адразу ж, як толькі адміністрацыя прэзідэнта Эмманюэля Макрона дасць зялёнае святло.

Пратэстныя акцыі ў Францыі, якія часта перарастаюць ў пагромы, працягваюцца з лістапада 2018 года. У студзені 2019 года Макрон заклікаў грамадзян краіны ўдзельнічаць у агульнанацыянальных дэбатах і прапанаваў абмеркаваць, у прыватнасці, сацыяльна-эканамічныя праблемы дзяржавы. «Для мяне няма забароненых тэм. Мы не ва ўсім будзем згодныя, што нармальна для дэмакратыі. Але прынамсі пакажам, што ёсць людзі, якія не баяцца гаварыць, абмяркоўваць і спрачацца», — заявіў тады прэзідэнт.

Макрон таксама назваў тэмы, якія хацеў бы абмеркаваць падчас дэбатаў. Гэта падаткаабкладанне і дзяржаўныя выдаткі, арганізацыя дзяржаўных паслуг, экалагічная рэформа, а таксама пытанні дэмакратыі.
Вялікія нацыянальныя дэбаты па Францыі пройдуць 9 і 16 сакавіка.

rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: