Макрон выказаўся аб пратэстах у Беларусі, яму адказала прадстаўніца расійскага МЗС Захарава

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выказаўся ў сацсетках з нагоды пратэстаў у Беларусі. Яму адказала прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
— Еўрапейскі саюз павінен працягнуць мабілізацыю на баку сотняў тысяч беларусаў, якія мірна выступаюць за захаванне іх правоў, свабоды і суверэнітэту, — напісаў у Twitter Эмануэль Макрон у ноч на 17 жніўня.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заклікала разабрацца з сітуацыяй у сваёй краіне.

— Калі ж ён папросіць Еўрапейскі саюз працягнуць мабілізацыю разам з сотнямі тысяч жоўтых камізэлек, якія на мірных маніфестацыях дамагаюцца захавання павагі іх правоў, свабод і суверэнітэту? Калі ж Еўрапейскі саюз перастане чакаць просьбаў прэзідэнтаў краін-членаў і пачне ініцыятыўна мабілізавацца на падтрымку пратэстных акцый на сваёй прасторы? Крывадушнасць як яна ёсць, — напісала яна ў Facebook.

Нагадаем, у Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня праходзяць акцыі пратэсту.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: