Макрон: ЗША штурхаюць Іран на стварэнне ядзернай зброі

ЗША могуць падштурхнуць Іран да стварэння ядзернай зброі. Калі спыніць сувязі з Іранам у пытанні яго ядзернай актыўнасці, можна стварыць новую Паўночную Карэю, сказаў прэзідэнт Францыі.

Фота: ТВ Цэнтр

Ціск з боку Злучаных Штатаў Амерыкі аб неабходнасці перагляду пагаднення па ядзернай праграме Ірана можа падштурхнуць Тэгеран да стварэння ўласнай ядзернай зброі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у інтэрв'ю часопісу “Time”.

"Калі вы хочаце спыніць любыя сувязі з Іранам у пытанні яго ядзернай актыўнасці, вы створыце новую Паўночную Карэю. Калі вы адменіце пагадненне 2015 года, якія вашы іншыя варыянты? Пачаць вайну? Атакаваць Іран? Я думаю, што гэта прывяло б да вар'яцтва ў гэтым рэгіёне", — сказаў Макрон.

Прэзідэнт Францыі выказаў упэўненасць, што дасягнутае больш за два гады таму пагадненне з'яўляецца найлепшым магчымым пагадненнем па Іране. Макрон адзначыў, калі ЗША адменяць яго, то гэта будзе мець негатыўныя наступствы.

 Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць