Малайзійскі запаведнік выратаваў ад гібелі 700 дзікіх сланоў

Прыродны запаведнік Куала Гандзі ў цэнтральнай Малайзіі за 30 гадоў працы перасяліў у дзікія джунглі з зон, займаных чалавекам, 700 дзікіх сланоў. Такім спосабам захавальнікі ратуюць сланоў ад паляўнічых і браканьераў, а таксама ад вымірання з-за парушэння натуральных зон пасялення, піша AFP.
Зараз у паўвыспавай частцы Малайзіі налічваецца 1200 дзікіх азіяцкіх сланоў, тады як у 2011 годзе было 1700 асобін. Сланы сталі заходзіць на ранейшыя тэрыторыі пражывання, дзе цяпер знаходзяцца плантацыі пальмавага алею і паселішчы мясцовых жыхароў. Жывёлы маглі вытоптваюць або з'ядаць частку ўраджаю, і сельскія працаўнікі сталі ўспрымаць іх як шкоднікаў. Часцей за ўсё пасля такіх сустрэч з людзьмі слон бывае паранены ці забіты. Таксама жывёлам працягваюць пагражаць браканьеры, якія гандлююць іх мясам або біўнямі на чорных рынках.

«Калі тэрыторыі пражывання, што засталіся, працягнуць хутка скарачацца з-за высечкі, я думаю, што ўжо да канца гэтага стагоддзя не застанецца дзікіх сланоў», — упэўнены малазійскі эксперт Ахімса Кампас-Арцейз.

У запаведніку Куала Гандзі зараз жыве 26 дарослых азіяцкіх сланоў. Ратаваць якія жывёл, якія атрымалі траўмы ці асірацелі, дапамагаюць прафесіяналы мясцовага «Нацыянальнага цэнтра выратавання сланоў» (National Elephant Conservation Centre). Яны займаюцца прыручэннем і трэніроўкай,  сланоў, перавозяць іх у трапічныя лясы, якія захаваліся, а таксама сочаць, каб тыя не выходзілі за межы ахоўнай запаведнай зоны.

Аналагічна пакутуе папуляцыя дзікіх сланоў на Афрыканскім кантыненце. Там на працягу апошняга стагоддзя колькасць жывёл скарацілася ў 20 разоў. Асноўнай прычынай гібелі асобін становіцца прамысловасць слановай косці. Яна афіцыйна забароненая ААН, аднак паўсюдна ў ПАР, Зімбабвэ, Намібіі браканьеры парушаюць закон — толькі за 2007-2014 гг. дзеля слановай госці штогод забіваюць па 30 тыс. асобін.


Паводле tass.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!