Малдова. Краіна будзе федэрацыяй?

Канстытуцыйны суд Малдовы нядаўна прыняў рашэнне, якое дае зялёнае святло з’яўленню рэгіянальных партый.

Сцягі щсіх рэгіёнаў Рэспублікі Малдова на адной карце. Фота a-tv.md

Многія ўпэўненыя, што гэта паўплывае на мясцовы партыйны расклад. Перш за ўсё, гэтай магчымасцю могуць скарыстацца гагаузы. Лічыцца, што рэгіянальная партыя можа быць створаная на поўначы ў горадзе Бельцы, дзе пераважна выкарыстоўваецца руская мова.

Таксама магчыма, што рашэнне суда — гэта пасланне эліце Прыднястроўя. Рашэнне па рэгіянальных партыях дазволіць Прыднястроўю мець сваю палітычную сілу ў выпадку рэінтэграцыі ў склад Малдовы.

Між тым, правая апазіцыя мяркуе, што рэгіянальныя партыі будуць правакаваць як мінімум федэралізацыю, калі не сепаратысцкія працэсы.

Самае цікавае, што паняцце «рэгіянальная партыя» ў цяперашнім заканадаўстве аб партыях адсутнічае. У рашэнні суда таксама ані слова наконт крытэраў для стварэння падобнага палітычнага аб’яднання. На думку юрыстаў, у сувязі з гэтым новыя рэгіянальныя партыі тэарэтычна могуць стварацца жыхарамі аднаго горада ці нават раёна.

Паводле малдоўскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: