Марцін Шульц: Еўрасаюз — не супермаркет, дзе кожны выбірае, што хоча

Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі зноў пагражае Польшчы і Вугоршчыне з-за бежанцаў.

PAP/EPA/OMER MESSINGER

У інтэрвію „Bild Zeitung” лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Марцін Шульц рэзка крытыкуе Польшчу, Вугоршчыну і Аўстрыю за адмову прыняць бежанцаў і зноў пагражае згаданым краінам фінансавымі санкцыямі.

Паводле нямецкага палітыка, за міграцыйны крызіс адказнасць павінен узяць на сябе ўвесь Еўрасаюз, а не толькі Германія. Ён прыгразіў, што нямецкая дзяржава скароціць свае ўзносы ў бюджэт ЕС, калі такія краіны як Польшча і Вугоршчына па-ранейшаму будуць адмаўляюцца прымаць уцекачоў.

„Мы плацім узносы ў бюджэт, фінансуем кошты, звязаныя з бежанцамі, а некаторыя краіны, якія з’яўляюцца атрымальнікамі гэтых грошай, адмаўляюцца прымаць бежанцаў”, — заявіў Марцін Шульц. Ён дадаў, што Еўрасаюз — гэта юрыдычная супольнасць, а не супермаркет, дзе кожны выбірае для сябе тое, што хоча.

Нагадаем, сёння вугорскі прэм’ер госціць на з’ездзе баварскага Хрысціянска-сацыяльнага звязу. У сувязі з гэтым лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны заклікаў свайго калегу з Хрысціянска-сацыяльнага звязу Хорста Зеехофэра нагадаць Віктару Орбану пра свабоду выказвання меркаванняў і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама пра неабходнасць прымаць бежанцаў.

www.radyjo.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: