«Марскі бой» Пуціна, ці пусцяць Санту ў ЗША: падзеі тыдня вачыма карыкатурыстаў

Крызіс у Азоўскім моры, наступ "жоўтых камізэлек" і вынікі жорсткай міграцыйнай палітыкі Трампа — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма замежных карыкатурыстаў.
Брусель і Лондан нарэшце ўзгаднілі план выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Наўрад ці на гэтым серыял скончыцца. Банк Англіі ў сваім апошнім даследаванні піша, што брытанскую эканоміку чакае жорсткае падзенне і глыбокая дэвальвацыя фунта стэрлінгаў праз чатыры месяцы. Між тым, праект Atlas of Prejudice, які спецыялізуецца на іранічнай геаграфіі, прапанаваў брытанцам новую карту Еўропы. На ёй Еўрасаюз мае назву «Д'ябальская федэральная імперыя».

З 25 лістапада ўвага ўсяго свету прыцягнута да падзей, што разгарнуліся вакол «керчанскага інцыдэнту». Сітуацыя ў акваторыі Азоўскага мора абвастрыла без таго вельмі няпростыя ўзаемаадносіны паміж Украінай і Расіяй — у паветры запахла калі не вайной, то маштабным крызісам. Карыкатурысты ў сваю чаргу фантазируюць на тэму таго, як Пуцін прыняў рашэнне атакаваць украінскія катэры. Хрыста Камарніцкі (Christo Komarnitski) з Балгарыі падазрае, што гэтая ідэя ў расійскага прэзідэнта ўзнікла падчас водных працэдур.


У Францыі ўжо трэці тыдзень запар у сувязі з ростам цэнаў на паліва праходзяць масавыя акцыі пратэсту руху «жоўтых камізэлек». Пікеты нават перайшлі ў жорсткія сутыкненні паміж агрэсіўна настроенымі маладымі людзьмі ў масках і паліцыяй. Газета Le Monde ілюструе пашырэнне маштабаў пратэстаў за кошт аналогіі з метэаралагічнай картай.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раззлаваўся пасля таго, як даведаўся пра планы закрыцця пяці заводаў кампаніі General motors (GM) у Паўночнай Амерыцы, уключаючы ЗША і Канаду, што прывядзе да страты 14 тыс. працоўных месцаў. Відавочна, што сыход GM з ЗША будзе моцным ударам па прэстыжу Трампа, які абяцаў вярнуць амерыканскія фірмы на радзіму. Бітву Дональда з акуламі капіталізму выявіў аўстрыйскі мастак Марыян Каменскі (Marian Kamensky). «Дык ты кажаш, што Амерыка па над усім?», — пытаецца акула.

Увесь свет заступіў на навагоднюю і калядную вахту, што адразу адбілася на змесце карыкатур. Шмат хто з дапамогай навагодняй тэматыкі высмейвае жорсткую міграцыйную палітыку Трампа. На малюнку мастака Дэйва Грандула (Dave Granluda) памежнік затрымлівае каманду Санта Клаўса, падазраючы, што гэта чарговы караван імігрантаў-нелегалаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!