Марш паняволеных народаў (фота, відэа)

У нядзелю, 16 ліпеня,  у Нью-Ёрку адбыўся «Марш Паняволеных Народаў», прысвечаны салідарнасці з народамі, якія апынуліся пад таталітарным прыгнётам.

Пачынаючы ад 1959 года «Марш Паняволеных Народаў» адкрывае мерапрыемствы «Тыдня Паняволеных Народаў», які быў запачаткаваны, каб прыцягваць увагу амэрыканскага грамадства да становішча народаў, паняволеных дыктатурамі.


Удзельнікі марша наведалі  імшу па паняволеных народах ў катэдры Святога Патрыка і прайшліся маршам да плошчы Калумба, дзе і адбылося адкрыццё «Тыдня Паняволеных Народаў». У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 60 чалавек.


Каментаваць