Марш сэкс-працаўнікоў адбыўся сёння ў Кіеве

На Майдане работнікі сэкс-індустрыі пратэставалі супраць штрафаў за заняцце прастытуцыяй. Прастытуцыя — такая ж праца, як і ўсе астатнія, лічаць дэманстранткі.

Сёння, 3 сакавіка, у 11:00 у цэнтры Кіева распачаўся першы ўкраінскі марш сэкс-працаўнікоў супраць штрафаў за заняцце прастытуцыяй. Удзельнікі хавалі твары пад маскамі і сонцаахоўнымі акулярамі.

Як сказана на афіцыйным сайце арганізатараў і старонцы мерапрыемства ў Facebook, акцыя прымеркавана да міжнароднага Дня абароны правоў сэкс-працаўнікоў. Арганізатарамі пратэсту выступілі зарэгістраваныя ва Украіне "Усеўкраінская Ліга Легалайф" і "Міжнародны дабрачынны фонд Альянс грамадскага здароўя". На іх сайце паведамляецца, што на акцыю былі запрошаныя дыпламаты ЕС і прадстаўнікі міжнародных арганізацый.


Пратэстоўцаў, якіх сабралася некалькі дзясяткаў, ахоўвалі паліцыянты.

Відэа маршу сэкс-працаўнікоў


Падчас акцыі адна з актывістак — у аранжавай касцы і сонцаахоўных акулярах — перадала прадстаўніку Кабміна законапраект наконт адмены артыкула Адміністратыўнага кодэкса пра штрафы за прастытуцыю.


Пратэстоўцы хацелі патрапіць на пасяджэнне ўрада, але іх не прапусцілі.

Пасведчання сэкс-працаўніка (фота: Альянс грамадскага здароўя ў Facebook)

"Ліквідацыя штрафаў — першы крок на шляху да легалізацыі прастытуцыі. Прастытуцыя — такая ж праца, як і ўсе астатнія. Гэты бізнес легалізаваны ў большасці еўрапейскіх краін", — аргументуюць арганізатары "Усеўкраінская Ліга Легалайф" і "Міжнародны дабрачынны фонд Альянс грамадскага здароўя".

Паводле Корреспондент.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: