Расія. У 14% удзельнікаў масавага тэставання выявілі антыцелы да каронавіруса

Першыя вынікі масавага тэставання на антыцелы да каронавіруса SARS-CoV-2, які выклікае захворванне COVID-19, апрылюдніла буйная сетка медыцынскіх лабараторый у Расіі «Инвитро».

Фота: alexbowmore, Envato Elements

З 18 па 21 траўня ў лабараторыях «Инвитро» у Расіі аналізы на якаснае вызначэнне антыцелаў класа G (IgG) здалі больш за 40 тысяч чалавек. Тэсты 14% з іх далі станоўчы вынік.

Тэст на антыцелы да каронавіруса цяпер можна здаць у шэрагу буйных расійскіх клінік. Усе ўдзельнікі тэставання не мелі сімптомаў, былі здаровыя, і раней у іх не дыягнаставалі COVID-19, піша meduza.io са спасылкай на прэс-службу «Инвитро».

«Станоўчы тэст на IgG кажа пра факт інфікавання ў мінулым вірусам SARS-CoV-2 з фарміраваннем спецыфічнага імуннага адказу», — паведамілі ў «Инвитро».

Гэта першыя звесткі наконт імунізацыі насельніцтва да COVID-19 на базе выбаркі па ўсёй Расіі.

У Беларусі ж пакуль нельга нават платна здаць тэст на антыцелы. Хоць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у эфіры беларускага тэлебачання абяцаў, што прайсці тэставанне наконт перанесенай каронавіруснай інфекцыі хутка змогуць і ўсе ахвочыя: "На сённяшні момант мы ведаем кошт тэсту. Улічваючы выдаткі арганізацыі тэставання, кошт тэсту — каля 4,2 долара".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: