Масавы хапун на пратэстнай акцыі ў Маскве: больш за 500 затрыманых, у тым ліку дэпутаты

Пратэстоўцы прарываюць АМАПаўскія кардоны і зносяць агароджанні.

У Маскве ў гэтыя гадзіны адбываецца акцыя з патрабаваннем рэгістрацыі незалежных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу. Акцыя не санкцыянаваная з уладамі. На дадзены момант затрымана больш за 400 чалавек.

Паліцыя ацэньвае колькасць удзельнікаў у 3500 чалавек.

Месцамі ўспыхіваюць сур'ёзныя сутычкі з паліцыянтамі. Людзі прарываюць агароджы, паліцыя пускае ў ход гумовыя дубінкі.

Па стане на 17.00 — 520 затрыманых, аднак людзі не сыходзяць з вуліц. Сярод затрыманых: Уладзімір Мілаў, які вёў прамы эфір на "Навальны LIVE", муніцыпальны дэпутат Канстанцін Янаўскас. Дэпутатку Рады дэпутатаў муніцыпальнай акругі Хамоўнікі Аляксандру Парушыну забрала "хуткая".

Каля 16.30 паведамілі, што паліцыя ўварвалася ў рэдакцыю "Навальны Live" і студыю "Дажджа".

Паводле Meduza.io, Лентач.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: