Масавы пратэст пройдзе ў амерыканскай сталіцы 12 жніўня

На акцыю прыедуць беларусы з розных штатаў.


«Пратэсты апошніх двух месяцаў, якія праходзілі ля будынкаў беларускай дыпмісіі ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку, у прыватнасці былі адрасаваныя беларускім уладам. Масавая акцыя ля Белага дома 12 жніўня разлічаная на амерыканскія дзяржструктуры і грамадзян ЗША, — распавёў адзін з арганізатараў пратэсту Вячаслаў Бортнік. — Мы патрабуем ад амерыканскіх уладаў распачаць усё магчымае для вызвалення ўсіх палітвязняў і правядзення расследавання фальсіфікацый на выбарах прэзідэнта Беларусі. Наша акцыя заклікана распавесці шырокай амерыканскай грамадскасці аб абуральных фактах парушэння правоў чалавека падчас жорсткага разгону мірнага пратэсту ў Беларусі».

Паводле прэс-рэлізу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: