Маскоўская паліцыя пачала пошук удзельнікаў акцыі «У метро без штаноў»

Паліцыя праводзіць праверку па факце правядзення ў Маскве флэшмобу «У метро без штаноў», паведаміла крыніца ў расійскіх праваахоўных органах.



Паводле яе, у нядзелю ўвечары паліцыянты, якія працуюць у маскоўскім метрапалітэне, выявілі ў сацсетках некалькі старонак, якія змяшчаюць заклікі правесці флэш-моб пад назвай «У метро без штаноў». Там значылася, што ўдзельнікі акцыі павінны былі сабрацца 10-га студзеня на станцыі метро «Цвярская» а 13:30.

Таксама паліцыянты выявілі некалькі фотаздымкаў, на якіх намаляваная група з шасці чалавек без штаноў у вагоне цягніка Замаскварэцкай лініі метро.

Па дадзеным факце праводзіцца папярэдняя праверка, устанаўліваюцца асобы ўдзельнікаў флэш-мобу. Падчас праверкі будуць вызначаць, ці было здзейснена злачынства або адміністратыўнае правапарушэнне.

«У метро без штаноў» — міжнародная акцыя, якая праводзіцца з 2002 года карыстальнікамі сацсетак. Яна не мае палітычнага або сацыяльнага кантэксту.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: