Маскоўскія праваахоўнікі пачалі даследчую праверку па факце зрыву спектакля аб Беларусі

Паліцыя пачала даследчую праверку пасля ананімнага паведамлення аб мінаванні будынка Маскоўскага «Тевтра.doc», у выніку чаго быў сарваны спектакль «Суседзі» пра жнівеньскія падзеі ў Беларусі.


Інфармацыя аб мініраванні паступіла ў дзяжурную частку аддзела МУС Расіі па раёне Замаскварэчча 1 траўня ў 19:58 перадае REFORM.by са спасылкай на ТАСС.

«На месца былі накіраваныя супрацоўнікі паліцыі з кінолагам. У ходзе праверкі выбухованебяспечныя прадметы і выбуховыя рэчывы выяўленыя не былі, інфармацыя пра пагрозу выбуху апынулася ілжывай», — прыводзіць агенцтва словы суразмоўцы.

З яго слоў, па рашэнні намесніка дырэктара тэатра Вікторыі Холадавай з будынка на час агляду эвакуяавалі 55 чалавек.

Нагадаем, спектакль павінен быў адбыцца 1 траўня а 20:00 на Садоўніцкай набярэжнай, аднак прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку яго перапынілі супрацоўнікі паліцыі, якія паведамілі гледачам, што паступіў сігнал аб закладзенай у памяшканні бомбе. Усе былі вымушаныя пакінуць залу. Акцёры працягнулі паказ спектакля на вуліцы, аднак паліцыя папярэдзіла іх і гледачоў аб магчымым затрыманні.

Партнёрам спектакля выступае міжнародны медыяпраект «Жнівень 2020», дзякуючы якому былі абраныя гісторыі пацярпелых у падзеях мінулага года. Сярод герояў — лекар, студэнтка, прадзюсар, актрыса, прыёмшчыцы грузаў на Мінскім вакзале, эмігрант, які вярнуўся ў гэтыя дні на радзіму. Яны распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць у Беларусі летам мінулага года.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: