Мексіка. Вярнуць анексаваныя ЗША тэрыторыі!

Адзін з лідараў мексіканскай левай партыі "Дэмакратычнай рэвалюцыі" Арманда Рыас Пітэр найбольш радыкальна адказаў на рашэнне Дональда Трапа пачаць будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай, якая, нібыта, павінна спыніць мігрантаў.
Мяжа ЗША і Мексікі, 2010 год. Фота: EPA

Мяжа ЗША і Мексікі, 2010 год. Фота: EPA


Праект сцяны вельмі не спадабаўся мексіканцам, якія пагражаюць Вашынгтону парытэтнымі акцыямі.   Мексіканскі прэзідэнт адмаўляецца ад кантактаў з Трампам, мексіканцы не хочуць спажываць бургеры ў МакДональдсе, паліцэйскія — прапускаць на мяжу Мексікі нелегалаў, якія ідуць у Злучаныя Штаты з Цэнтральнай Амерыкі.

Аднак усіх пераплюнуў Арманда Рыас Пітэр, які заклікаў узняць пытанне анексаваных мексіканскіх тэрыторый. Гаворка ідзе практычна пра ўвесь цяперашні амерыканскі Захад, які Мексіка страціла ў выніку вайны 1846–1848 гадоў.

Ідэя перагляду вынікаў той вайны падобная на ілюзію, калі б не апошнія працэсы ў штаце Каліфорнія. Мясцовая грамадскасць, у тым ліку і мясцовая адміністрацыя, на знак пратэсту супраць Трампа выступае за выхад штату са складу ЗША.

У выпадку, калі супрацьстаянне каліфарніцаў і цэнтру сапраўды абвострыцца, тэма перагляду цяперашніх межаў Мексікі і ЗША будзе падавацца не такой ужо і фантастычнай.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: