Мэр Масквы запужвае жадаючых прыйсці на несанкцыянаваны пратэст

Мэр Масквы Сяргей Сабянін напісаў у Twitter што, паводле звестак паліцыі, на мітынгу за свабодныя выбары, які 27 ліпеня збіраюцца правесці незалежныя кандыдаты ў Маскоўскую гарадскую думу, «рыхтуюцца сур’ёзныя правакацыі, якія прадстаўляюць пагрозу бяспецы, жыццю і здароўю людзей».

Раней гарадскія ўлады не дазволілі праводзіць акцыю, адзначае «Медуза».

«Спробы ўльтыматумаў, арганізацыі беспарадкаў ні да чаго добрага не прывядуць. Парадак у горадзе будзе забяспечаны ў адпаведнасці з дзейным законам», – заявіў Сабянін.

Незалежныя кандыдаты ў Масгардуму з 14 ліпеня праводзяць масавыя акцыі з патрабаваннем рэгістрацыі на выбарах. 27 ліпеня яны збіраюцца зладзіць мітынг каля будынку мэрыі Масквы. Кожнаму з апазіцыянераў паліцыя ўжо прынесла паведамленні аб недапушчальнасці парушэння закона, а Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу па артыкуле аб перашкодзе працы выбарчай камісіі.

З 25 ліпеня паліцыя ладзіць ператрусы ў дамах незалежных кандыдатаў, затрымлівае іх і прывозіць у пастарункі на допыты – у тым ліку па начох.

У суботу ўвечары сілавікі прыйшлі з вобшукам у выбарчы штаб палітыка Іллі Яшына і да 80-гадовай бабулі кандыдата ў дэпутаты Масгардумы Канстанціна Янкаўскаса, а таксама спрабавалі трапіць у кватэру кіраўніцы штабу апазіцыянера Генадзя Гудкова. Затрыманы таксама дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў. А ў офісе ФБК адбыўся вобшук.

Лентач паведамляе, што за 2 гадзіны да пачатку мітынгу ля мэрыі ўжо затрымана 6 чалавек.

Паводле belsat.eu. meduza.io, t.me/oldlentach

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: