Мэр Прагі выступіў на акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі і адаслаў ліст зняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай

У сталіцы Чэхіі сёння прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі незалежнымі журналістамі, у якой узялі ўдзел актывісты беларускай дыяспары і жыхары Прагі, салідарныя з беларускім народам, паведамляе «Радыё Свабода».

Мэр Прагі Здэнек Гржыб (злева) і супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі Пэтр Перунчык на акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі журналістамі ў Празе, 8 верасня 2021 / «Радыё Свабода»

Мэр Прагі Здэнек Гржыб (злева) і супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі Пэтр Перунчык на акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі журналістамі ў Празе, 8 верасня 2021 / «Радыё Свабода»


Мэр Прагі Здэнек Гржыб выказаў падтрымку беларускім незалежным журналістам, нагадаў, што забароненая «Беларуская асацыяцыя журналістаў», а супрацоўнікі СМІ, у тым ліку інтэрнэт-выданняў, падвяргаюцца пераследу. Мэр Прагі паведаміў, што сёння адаслаў ліст салідарнасці зьняволенай супрацоўніцы «Белсата» Кацярыне Андрэевай, заўважыўшы, што ліст «мае мала шанцаў прайсці праз турэмную цэнзуру».

Салідарнасць з супрацоўнікамі незалежных беларускіх СМІ выказаў ікіраўнік Міжнароднага аддзела адміністрацыі прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі Пэтр Перунчык. Актывіст беларускай дыяспары Яўген Сідорык зачытаў ліст ад кіраўніцтва «Беларускай асацыяцыі журналістаў».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: