Мэр Рыгі: Гэта не толькі мая пазіцыя, але і маёй дзяржавы, майго прэзідэнта

Мэр Рыгі Марцінш Стакіс распавёў "Белсату", чаму зняў чырвона-зялёны беларускі сцяг з інсталяцыі са сцягамі краін-удзельніц ЧС па хакеі.


"У гэтай сітуацыі маўчаць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, і проста атрымліваць задавальненне ад хакея, для мяне было непрымальным. Я люблю хакей, але спорт не павінен выкарыстоўвацца для маскіроўкі сваіх злачынстваў (мэр Рыгі не ўдакладніў, пра якія канкрэтна злачынства кажа). Я разумею, што гэта скандал", — сказаў мэр і ўдакладніў, што не мог паступіць па-іншаму.

Стакіс таксама сказаў, што гэта не толькі ягоная пазіцыя, але і "маёй дзяржавы, майго прэзідэнта, як мы бачым, і пазіцыя амаль усяго Еўразвязу".

Нагадаем, у сталіцы Латвіі Рызе цяпер праходзіць чэмпіянат свету па хакеі. У цэнтры горада ўстаноўлены сцягі краін-удзельніц. 24 траўня мэр Рыгі Марцінш Стакіс разам з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарам Рынкевічам замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з «Пагоняй». У адказ кіраўнік МЗС Беларусі 24 траўня паведаміў, што Мінск высылае пасла Латвіі Эйнарса Семаніса і супрацоўнікаў пасольства.

Сёння стала вядома, што БЧБ-сцяг з'явіўся і ў літоўскай сталіцы. Рашэнне, аналагічнае рыжскаму, прыняла мэрыя Вільні.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: