Мэр Львова заклікаў да ўсеагульнай мабілізацыі

Мэр Львова Андрэй Садовы заклікаў жыхароў горада выйсці сёння на мітынг ля помніка Тарасу Шаўчэнка са сцягамі Украіны і ЕС.



Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
 
 
«Сёння у 19:00 мітынг каля помніка Шаўчэнкі. Дзякуй студэнцкім арганізацыям Львова, якія ўзялі ініцыятыву ў свае рукі. Заклікаю львавян прыйсці. Вітаюцца сцягі Украіны і ЕС» напісаў Садовы .
 
 
Сёння ж на 16:00 збіраецца пазачарговая сесія Львоўскага гарсавета. На ёй плануюць прыняць афіцыйную пазіцыю Львова і скаардынаваць наступныя дзеянні.
 
 
«Сёння абарона дзяржаўнага курсу на еўраінтэграцыю - прамы абавязак кожнага грамадзяніна Украіны. Кожнага! Толькі магутная грамадская мабілізацыя зробіць адмову ад еўрапейскага курсу немагчымай!» адзначыў Садовы.  Інакш  зноў падвяргаецца краіну на Галадамор, рэпрэсіі і дэградацыя»— рэзюмаваў ён.
 
 
Як вядома сёння некалькі тысяч студэнтаў выйшлі на вуліцы Львова. Яны абвясцілі пра пачатак акцый грамадзянскага непадпарадкавання.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!