Меркаваны сведка знішчэння MH17 удзельнічаў у мінскім парадзе 3 ліпеня?

Сярод жаўнераў пешага разліку Збройных сілаў РФ, якія ўдзельнічалі ў парадзе 3 ліпеня ў Мінску, зафіксаваны вайсковец 13-га танкавага палку (13-ы ТП) 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі, які праходзіў службу ў складзе ваеннага кантынгенту Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі акупаванага Данбасу.

Паводле папярэдніх вынікаў раследавання, ён удзельнічаў меркавана у матэр’яльным забеспячэнні падраздзяленняў эшаланаванай сістэмы супрацьпаветранай абароны, створанай Збройнымі сіламі Расеі на тэрыторыі акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.

На тэлеканале “Беларусь 1” дзяржаўнай Белтэлерадыёкампаніі быў паказаны сюжэт пра падрыхтоўку да параду ў Мінску, прысвечанага Дню Рэспублікі. Журналісты тэлеканалу зафіксавалі двух расейскіх вайскоўцаў з пешага разліку. У відэаматэрыяле фігуруе маёр Павал Гусараў (рас. – Павел Гусаров) і капітан Аляксандар Глазырын (рас. – Александр Глазырин) з 13-га танкавага палку Кантэміраўскай дывізіі. Абодва вайскоўцы ўваходзілі ў групу, што стаяла на чале свайго параднага разліку і несла сцяг РФ і вайсковыя штандары.
Скрыншот відэасюжэту (хранамэтраж 00:41)

Скрыншот відэасюжэту (хранамэтраж 00:41)


Паводле Цэнтру “Міратворац”, Аляксандар Глазырын з'яўляецца расейскім ваенным злачынцам, у 2014-2017 гг. праходзіў службу ў складзе акупацыйнай групоўкі войскаў на Данбасе, быў прыкамандыраваны да 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ.

Аляксандр Анатольевіч Глазырын (рас. – Александр Анатольевич Глазырин) нарадзіўся 26.11.1989 г., пражываў у пас.Камсамольскі Кушчоўскага раёну Краснадарскага краю РФ. У 2011 годзе скончыў Вольскі вайсковы інстытут матэрыяльнага забеьпячэння (філія Вайсковай акадэміі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння МА РФ, г. Вольск Саратаўскай вобл.). Навучаўся на факультэце “Арганізацыя рэчавага забеспячэння войскаў”. Да нядаўняга часу служыў у 2-й дывізіі супрацьпаветранай абароны Паветрана-касмічных войскаў ЗС РФ (в/ч 10953, штаб – г. Санкт-Пецярбург). На гэты момант – начальнік рэчавай службы 13-га танкавага палку (в/ч 32010, псд – г. Нара-Фамінск Маскоўскай вобласці) 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі 1-й танкавай арміі. Асабісты нумар вайскоўца Э-079851.

Паводле загаду камандзіра 2-й дывізіі супрацьпаветранай абароны з 10.06.2016 году №23 яму нададзенае вайсковае званне “капітан”. Згодна з пакінутым геатэгам да фатаздымку новых капітанскіх пагонаў, станам на чэрвень 2016 году Глазырын меркавана служыў у 1488-м зэнітным ракетным палку (в/ч 03216), што дысьлякуецца ў г. Зеленагорск – ўнутрыгарадскім муніцыпальным утварэнні ў складзе Курортнага раёну Санкт-Пецярбурга.

Структурна гэты полк уваходзіць у склад 2-й дывізіі супрацьпаветранай абароны 6-й арміі Вайскова-касмічных войскаў ЗС РФ.

Станам на чэрвень 2018 году ягонае імя фігуравала ў спісе кандыдатаў на чальцоў суду прысяжных Санкт-Пецярбургскага гарадскога суду па Курортнаму раёну. Аднак ужо ў красавіку 2019 году супроць яго распачатая выканаўчая вытворчасць паводле выканаўчага лісту Зеленаградскага раённага суду, якую здзяйсняе Нара-Фамінскі раённы аддзел судовых прыставаў (агульная сума запазычанасці – 209600 рас. рублёў).

У 13-ы танкавы полк Аляксандар Глазырын быў пераведзены меркавана ў другой палове 2018 – на пачатку 2019 году.

Згодна з інсайдэрскай інфармацыяй пра асобаў, якія незаконна патрапілі на часова акупаваныя тэрыторыі Данецкай вобласці, вызначанае, што Аляксандар Глазырын 14.08.2017 г. а 13:15 заехаў на тэрыторыю тэрарыстычнага ўтварэння «ДНР» на аўтамабіле VW Polo з дзяржнумарам P310TB178 (VIN: XW8ZZZ61ZEG062138) 2014 году выпуску і на наступны дзень, 15.08.2017, году а 09:55 выехаў на тэрыторыю РФ. Пададзеная інфармацыя ахоплівае толькі 2017 год, звесткі за папярэднія гады, на жаль, адсутнічаюць.

Цэнтр “Міратворац” падаў таксама зафіксаваны падчас незаконнага перасячэння расейска-ўкраінскай мяжы серыю й нумар пашпарту Аляксандра Глазырына – 0310 519643. Серыя пашпарту 0310 сведчыць пра тое, што ён выдадзены падраздзяленнем Федэральнай міграцыйнай службы ў Краснадарскім краі ў 2010 годзе, што пацверджвае інфармацыю пра рэгіён нараджэння Глазырына.

Супольнасць InformNapalm здейсьніла з дапамогаю адкрытых афіцыйных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў РФ верыфікацыю пададзенай інфармацыі што да аўтамабіля й пашпарту Аляксандра Глазырына.

Інфармацыйны сервіс Федэральнай падатковай службы РФ паводле пашпартных дадзеных і даты нараджэння Глазырына выдае зарэгістраваны ідэнтыфікацыйны нумар падаткаплатніка (рас. – ИНН) – 237100089970. Гэта цалкам пацверджвае сапраўднасць пашпартных дадзеных.

Сапраўднасць нумару пашпарту пацверджвае й Галоўнае кіраванне ў пытаннях міграцыі МУС РФ.

Сервісы пераверкі аўто паводле дзяржнумару й VIN цалкам верыфікуюць сапраўднасць пададзеных звестак “Міратворцам”.

Характэрна, што паводле інфармацыйнага сервісу расейскага “ГИБДД” на аўтамабіль Аляксандра Глазырына судовымі прыставамі Маскоўскай вобласці (вядзецца пра Нара-Фамінскі РАСП) у красавіку 2019 г. накладзенае абмежаванне – забарона на рэгістрацыйныя дзеянні з аўто.

Апроч гэтага, у адзіна даступным фота з свайго акаўнту сацсеціва “OK” Глазырын зафіксаваны акурат за стырном аўтамабілю Volkswagen.

Вызначанае, што на акупаваную тэрыторыю Данецкай вобласці незаконна прыязджаў і малодшы брат фігуранта гэтага раследавання Антон Глазырын, 26.03.1993 г.н., жыве ў пас. Камсамольскі Кушчоўскага раёну Краснадарскага краю. У атрыманай «Міратворцам» інсайдэрскай інфармацыі маецца запіс, што ён 29.01.2017 г. а 12:24 выехаў з акупаванага Данбасу на тэрыторыю РФ.

Відавочна, галоўнай матывацыяй Антона Глазырына, на той час навучэнца Кушчоўскай медычнай вучэльні, свядома парушыць дзяржаўную мяжу Украіны й патрапіць на акупаваную тэрыторыю Данбасу – было наведанне свайго старэйшага брата Аляксандра, які ў той момант меркавана здзяйсняў там вайсковую службу.

Паводле рэдактара Цензор.НЕТ Юрыя Бутусава, 7 чэрвеня 2014 году ва акупаваным г. Снежнае Данецкае вобласці, расейскія Збройныя сілы стварылі першае асобнае падраздзяленне супрацьпаветранай абароны. Ягоным камандырам стаўся Уладзімер Цэмах, які наконадні быў захоплены й дастаўлены ва Украіну з тэрыторыі акупаванага Данбасу ў выніку бліскуча праведзенай аперацыі СБУ.

Менавіта побач з Снежным 17 ліпеня 2014 году з ЗРК Бук-М1 53-й зенітна-ракетнай брыгады ЗС РФ быў збіты Boeing-777 малайзійскіх авіялініяў рэйсу MH17.

Для супрацьдзеяння ўкраінскай вайсковай авіяцыі на тэрыторыі акупаванага Данбасу Збройныя сілы РФ стварылі ў 2014 годзе разгалінаваную й эшаланаваную сістэму супрацьпаветранай абароны. Галоўнай ейнай асаблівасцю стала камплектацыя падраздзяленняў СПА кадравымі расейскімі вайскоўцамі, якія здзяйсняюць кіраванне сучаснымі тыпамі супрацьпаветранага ўзбраення.

Структурна ўсе расейскія вайсковыя падраздзяленні на Данбасе ўвайшлі ў 8-ю агульнавайсковую армію Паўднёвай вайсковай акругі ЗС РФ. Падчас актыўнай фазы баявых дзеянняў у 2014 годзе сіламі й сродкамі расейскіх войскаў СПА былі збітыя ля 20 лятакоў і гелікоптэраў Збройных Сілаў Украіны. Знішчаны лятак рэйсу MH17 стаўся следстам стварэння й дзеяння эшаланаванай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расейскай Фэдэрацыі.

Адным з ключавых чыньнікаў функцыянавання сістэмы расейскай СПА на Данбасе з'яўляецца матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. Фігурант гэтага раследавання, капітан Збройных сілаў РФ Аляксандр Глазырын як афіцэр рэчавай службы відавочна й здзяйсняў матэрыяльнае забеспячэнне расейскіх вайскоўцаў падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны на тэрыторыі акупаванага Данбасу. У перспектыве ён можа стаць каштоўным сведкам для Аб’яднанай следчай групы (JIT) у межах раследавання знішчэння пасажырскага лятака рэйсу MH17 і Міжнароднага суду ААН што да здзяйснення Расеяй ваеннай агрэсіі супроць Украіны.

informnapalm.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!