Metro Group адмовілася ад яек, атрыманых ад кур у клетках

Адзін з найбуйнейшых рытэйлераў у свеце абавязаўся выкарыстоўваць яйкі толькі з бясклетачных ферм.

Metro Group — адна з найбуйнейшых рознічных сетак у свеце — узяла на сябе абавязацельства палепшыць дабрабыт жывёл па ўсяму ланцужку паставак, уключаючы яйкі ў шкарлупіне і вадкія яечныя прадукты, паведамляюць "Адчыненыя клеткі". З гэтага часу кампанія не будзе купляць яйкі з клеткавых ферм, у тым ліку на самых складаных рынках па ўсім свеце. Крамы ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе перайдуць на бясклетачныя яйкі да 2022 года, а ва Усходняй Еўропе, уключаючы Расію і Украіну, — да 2025 года. Пераход на выкарыстанне толькі бясклетачых яек адбудзецца на іншых рынках Metro, у тым ліку, у Кітаі, да 2027 годзе, што зробіць гэта абавязацельства сапраўды глабальным.

Рашэнне Metro з'яўляецца часткай яшчэ большага глабальнага зруху ў вытворчасці яек, у выніку якога ўсё больш і больш прадпрыемстваў пераходзіць на бясклетачныя сістэмы, і гэтае рашэнне вітаецца групамі па абароне жывёл па ўсім свеце, у тым ліку "Адчыненымі клеткамі" ў Беларусі, якія праводзяць кампаніі на гэтую тэму ў рамках Open Wing Alliance — глабальнай кааліцыі груп, якія працуюць над вызваленнем кур з клетак. У цяперашні час Metro далучылася да доўгага спісу іншых буйных кампаній, якія ўжо ўзялі на сябе абавязацельствы па забеспячэнню паставак выключна бясклетачных яек. Гэта ў тым ліку такія гіганты як Nestle, PepsiCo, Hilton, Unilever і Kraft-Heinz.

Ці стане гэтая навіна сігналам для кампаній у Беларусі, пазначыўшы новыя перспектывы для развіцця бізнесу, звязанага з вытворчасцю і продажам яек і яечных прадуктаў. Адмова ад клеткавых яек адкрывае новыя гарызонты для кампаній не толькі ў Заходняй, але і ва Усходняй Еўропе. Паказальным з'яўляецца той факт, што адмова ад клеткавых яек будзе дзейнічаць ва ўсіх крамах групы Metro, уключаючы прадстаўніцтва ў такіх краінах як Расія, Украіна, Малдова і Казахстан.

Алена Варанкова, каардынатар праектаў арганізацыі "Адчыненыя клеткі" ў Гродне, каментуе: "Праз ўвядзенне гэтай палітыкі Metro ўмацоўвае сваё месца як адна з самых прагрэсіўных кампаній у свеце, калі гаворка ідзе пра абарону жывёл. Мы апладуем ім за тое, што яны прыслухоўваюцца да сваіх спажыўцоў і робяць выбар, які палепшыць жыццё мільёнаў кур па ўсім свеце". Мы заклікаем і іншыя кампаніі, якія яшчэ не прытрымліваюцца бясклетачнай палітыкі, скарыстацца прыкладам Metro".

Metro — гэта буйная міжнародная аптовая кампанія, якая спецыялізуецца на гасцінічным бізнесе і групах трэйдараў, даход якой складае 27,1 млрд. еўра.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: