Microsoft і Amazon падтрымалі іск супраць Трампа

Кампаніі Microsoft і Amazon заявілі, што акажуць дапамогу ў прасоўванні зыску генеральнага пракурора штата Вашынгтон Боба Фергюсана, які абвінаваціў Дональда Трампа ў парушэнні канстытуцыі з-за яго ўказа аб імігрантах.
Джэф Безос, крыніца: itmentor.by

Джэф Безос, крыніца: itmentor.by

У Microsoft патлумачылі, што кампанія забяспечвае генеральную пракуратуру штата дадзенымі аб уплыве ўказа Трампа, які абмяжоўвае прыём грамадзян з сямі мусульманскіх краін. Як адзначыў прадстаўнік кампаніі Піт Вуттон, карпарацыя гатовая і да далейшага супрацоўніцтва.

У сваю чаргу, кіраўнік Amazon Джэфры Безас звярнуўся да супрацоўнікаў кампаніі з заявай аб тым, што ён не падтрымлівае ўказ Трампа. Паводле яго слоў, юрысты кампаніі падрыхтавалі зварот да Генпракуратуры Вашынгтона з падтрымкай зыску да прэзідэнта ЗША. «Мы працуем і над іншымі юрыдычнымі мерамі», — адзначыў Безас.

Трэба адзначыць, што яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі Трамп прыгразіў: «Калі я выйграю, у Amazon будуць праблемы».

Гісторыя пачыналася з таго, што ў газеце Washington Post, якой валодае Безос, сталі з'яўляцца шматлікія артыкулы з адкрытай падтрымкай кандыдата-дэмакрата Хілары Клінтан. Мільярдэр Дональд Трамп абвінаваціў кіраўніка Amazon Джэфры Безаса ў цяжкім парушэнні антыманапольнага заканадаўства і выкарыстанні свайго ўплыву ў Вашынгтоне для атрымання падаткавых ільгот.

У сваю чаргу Безас прапанаваў адправіць кандыдата на пасаду прэзідэнта ЗША ў космас (Безас з'яўляецца ўладальнікам касмічнай кампаніі Blue Origin). Пры гэтым выкарыстаўшы хэштэг #sendDonaldtospace. Падтрымаў Безаса і заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг.

Перамога Трамп прывяла да падзення акцый Amazon на 2,6% за адну ноч.

Іск супраць Трампа падтрымала кампанія Expedia, якая працуе ў сферах турыстычнага і гатэльнага бізнесу. Пра гэта піша The Verge.


Паводле polit.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: