Мікіта Міхалкоў: Мат — вялікае вынаходніцтва расійскага народа

Расійскі рэжысёр Мікіта Міхалкоў не згодны з законам аб забароне ненарматыўнай лексікі ў кіно і гатовы на дыялог з уладамі.



Пра гэта ён заявіў на брыфінгу, прысвечаным заканчэнню Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю.
 
 
«Мат — адна з вялікіх выдасканаленых вынаходак расейскага народа. Ёсць агідны мат, калі на ім размаўляюць у электрычцы, але ёсць мат як сродак выказванне крайняга стану чалавека: боль, вайна, атака, смерць, і гэта апраўдана сітуацыяй», — адзначыў ен.
 
 
«У закон неабходна ўносіць карэкціроўку», — заявіў Міхалкоў. Напрыклад, фільмы пра вайну ўявіць без нецэнзурнай лексікі складана, дадаў ен.
 
 
«Я сам мацяршчыннік, але ў звычайнай гаворцы вы ад мяне гэтага не пачуеце», — паабяцаў Міхалкоў.
 
 
Паводле расійскіх СМІ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: