Мільярдэры Франсуа-Анры Піно і Бернар Арно ахвяравалі 300 мільёнаў еўра на аднаўленне Нотр-Дама

Французскі бізнесмен Франсуа-Анры Піно ахвяраваў 100 мільёнаў еўра на рэстаўрацыю сабора Парыжскай Божай Маці, пацярпелага ад моцнага пажару.
«Гэта трагедыя, якая закранае ўсіх французаў. Усе хочуць як мага хутчэй аднавіць гэтую каштоўнасць нашай агульнай спадчыны», — гаворыцца ў заяве Піно. Сродкі будуць выдзелены з фондаў кампаніі Artemis, якая належыць мільярдэру.

Яшчэ адзін буйны французскі бізнесмен, прэзідэнт групы кампаній LVMH Бернар Арно абвясціў, што выдаткоўвае 200 мільёнаў еўра на аднаўленне Нотр-Дама.

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся ўвечары 15 красавіка. Праз ўзгаранне, паводле папярэдніх дадзеных, якое ўзнікла ў ходзе рэстаўрацыйных работ, абрынуліся шпіль і дах сабора. Адкрытае гарэнне ў будынку працягвалася больш за дзевяць гадзін. Пажарным удалося выратаваць каркас Нотр-Дама і рэліквіі, якія захоўваліся ў ім.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў, што сабор будзе адноўлены. Некаторыя дабрачынныя арганізацыі ўжо абвясцілі збор сродкаў на рэстаўрацыю Нотр-Дама.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!