
Мільёны брытанцаў падпісваюць петыцыю за адмену «Брэкзіту»
- Замежжа
- 24-03-2019
Петыцыю з патрабаваннем адмяніць дзеянне артыкула 50 дамовы пра Еўрасаюз, якая рэгулюе выхад краін, і захаваць сяброўства Вялікабрытаніі ў ЕС падпісалі больш за 5 мільёнаў брытанскіх грамадзян.

«Урад з разу ў раз заяўляе, што выхад з ЕС — гэта воля народа. Нам трэба пакласці канец гэтым сцвярджэннях, прадэманстраваўшы зараз сілу грамадскай падтрымкі, каб застацца ў ЕС. Народнага галасавання можа не адбыцца — так прагаласуйце цяпер», — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым напярэдадні ў Лондане больш за мільён чалавек выйшлі на вуліцы з патрабаваннем правесці паўторны рэферэндум па пытанні аб выхадзе Вялікабрытаніі з складу Еўрасаюза.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!