Расія перакінула на ўкраінскую тэрыторыю зенітна-ракетны дывізіён, ёсць пагроза самалётам

На тэрыторыю Украіны перамешчаны зенітна-ракетны дывізіён са складу 60-й асобнай мотастралковай брыгады Узброеных сілаў РФ. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Комплексы «Тор-М2У», пра якія гаворыцца ў паведамленні, бяруць удзел у рэпетыцыі параду ў Екацярынбургу, красавік 2015 году

У паведамленні адзначаецца, што на ўзбраенні дывізіёну знаходзяцца комплексы «Тор-М2У», якія «не менш эфектыўныя пры баявым выкарыстанні, чым ЗРК "Бук", з дапамогай якога ў ліпені 2014 году расійскім разлікам быў збіты самалёт авіякампаніі "Malaysia Airlines“ Боінг 777».

Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны падае інфармацыю пра камандаванне і асабісты склад дывізёіну, каб даць «магчымасць міжнароднай супольнасці пераканацца ў тым, што расійскія вайскоўцы бяруць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны».

 Паводле Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: