Мінфін ЗША аштрафаваў Amazon за дастаўку тавараў у Крым

У сувязі з дастаўкай тавараў у Іран, Сірыю і анексаваны Крым у перыяд з 2011 да 2018 года кампанія Amazon павінна будзе выплаціць каля 135 тысяч долараў штрафу. Але штраф мог быць большым за 1 мільярд...

Фота MarketWatch

Міністэрства фінансаў ЗША аштрафавала кампанію Amazon за пастаўкі тавараў у перыяд з лістапада 2011 да кастрычніка 2018 года ў Іран, Сірыю і анексаваны Расіяй Крым. Акрамя таго, у гэты перыяд анлайн-рытэйлер прымаў заказы ад асоб, якія знаходзяцца ў замежных прадстаўніцтвах Кубы, Ірана, Паўночнай Карэі, Судана і Сірыі, гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце Мінфіна ЗША ў сераду, 8 ліпеня, адзначае www.dw.com.

Гэтыя пастаўкі з'яўляліся парушэннем санкцыйных праграм, уведзеных Упраўленнем па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC), тлумачыцца на сайце Мінфіна. Паводле OFAC, кампанія Amazon не правярала належным чынам адрасы і імёны кліентаў, кантралюючы гэтыя дадзеныя ў сувязі з санкцыямі.

Па законе, максімальны памер штрафу за відавочнае парушэнне дадзеных прадпісанняў складае 1 038 206 212 долараў, адзначылі ў Мінфіне. Аднак OFAC улічыла той факт, што кампанія Amazon добраахвотна паведаміла пра парушэнні, а таксама тое, што гэта парушэнне не з'яўляецца асабліва цяжкім, і прызначыла штраф у памеры 134 523 даляраў.

Гэта палова сумы ўсіх аперацый, учыненых з парушэннем заканадаўства. Менавіта яна вызначае базавы памер штрафу за падобныя парушэнні.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: