Крыніцы кажуць, што яго рашэнне не звязана з новымі ці колькі-небудзь канкрэтнымі скаргамі на яго адрас.
У апошнія дні ў брытанскім парламенце шырока абмяркоўвалася традыцыйна квітнеючая там культура сэксуальных дамаганняў.
«У апошнія дні усплыў шэраг сцвярджэнняў аб паводзінах сяброў парламента, у тым ліку і маіх. Многія з іх ілжывыя, але я прызнаю, што ў мінулым я не адпавядаў высокім патрабаванням, якія мы ўскладаем на узброеныя сілы, якія я маю гонар прадстаўляць», — гаворыцца ў заяве Фэлана аб адстаўцы, апублікаваным канцылярыяй прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.
Паводле
BBC