
Міжнародная следчая група знайшла сведку запуску ракеты ў «Боінг» MH17
- Замежжа
- 25-02-2020
Міжнародная следчая група (JIT) знайшла сведку запуску ракеты ў малайзійскі "Боінг" рэйсу MH17, піша Еўрарадыё.

Таксама Вестэрбеке падкрэсліў, што цягам апошніх пяці гадоў Расія не дапамагала расследаванню і не давала інфармацыю.
Як вядома, у чэрвені 2019-га Міжнародная следчая група назвала імёны чатырох падазраваных у катастрофе MH17:
расіянін Ігар Гіркін-Стралкоў, тагачасны міністр абароны так званай «ДНР»;
расіянін Сяргей Дубінскі, падначалены Стралкова, генерал-маёр расійскай арміі, які кіраваў ваеннай разведкай баевікоў;
расіянін Алег Пулатаў, падначалены Дубінскага, узначальваў 2-е аддзяленне ГРУ «ДНР»;
грамадзянін Украіны Леанід Харчанка, які ўзначальваў адно з падраздзяленняў ГРУ «ДНР» і разам з Пулатавым суправаджаў «Бук».
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!