Мядзведзеў патрабуе ад Януковіча «не быць анучай»

Расія працягне супрацоўніцтва з Украінай, калі ўлада ў краіне будзе легітымнай і эфектыўнай. Пра гэта, як паведамляе ІТАР-ТАСС, заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў.



Украінскія ўлады павінны сканцэнтравацца, каб аб іх «не выціралі ногі, як аб анучу», прыводзіць словы Мядзведзева «Інтэрфакс». Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ўлада павінна «абараніць людзей, абараніць праваахоўныя структуры, якія стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў і абараняюць тых жа самых людзей».
 
 
«Толькі ў гэтым выпадку можна развіваць паўнавартаснае эканамічнае супрацоўніцтва», - сказаў на заканчэнне Мядзведзеў, папрасіўшы астатніх членаў урада прытрымлівацца гэтай пазіцыі.
 
 
У той жа час прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў у эфіры «Эхо Москвы», што Расея не адмаўляецца ад фінансавай дапамогі Украіне, аднак спачатку там павінна нармалізавацца сітуацыя.
 

lenta.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Марина
  • 2014-02-20 16:55:52
Что ж, всё очень прозрачно, безо всяких "сентиментальностей"! И предсказуемо. Ну, кто ожидал бы иной реакции Кремля?

Больш цікавага на «Новым Часе»: