Мода на выкарыстаныя стрынгі

Казахстанскай прэса нечакана высветліла, што ў краіне існуе вялікая група аматараў насіць выкарыстаную жаночую ніжнюю бялізну.

У адпаведную групу ў сацыяльных сетках запісана больш за пяць тысяч жыхароў Казахстану. Не менш цікава тое, што забяспечвае казахаў «б-у» споднім беларуская грамадзянка — нейкая Вікторыя Літвінава, якая прымае адпаведныя замовы і дасылае пасылкі авіяпоштай.

З улікам таго, што нашэнне выкарыстанай ніжняй бялізны лічыцца нейкай эратычнай дэвіяцыяй, казахі выяўляюцца ў незвычайным ракурсе.

Праўда, магчыма гэта нейкі характэрны ўсім азіяцкім народам забабон. У Японіі бізнес па продажы выкарыстанай бялізны існуе ўжо даўно. У буйных гарадах нават устаноўлены вулічныя аўтаматы як па продажы, так і па куплі такога кшталту бялізны. Праўда, у інтэрнэце хапае тых, хто бачыць у модзе на паношанае сподняе ў Казахстане не праяву тонкіх эратычных фантазій, а банальны намер зэканоміць.


Паводле казахскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: