Мосул вызвалены ад «Ісламскай дзяржавы». Джыхадысты збеглі з гораду

Прэмʼер-міністр Ірака Хайдэр аль-Абадзі ў нядзелю наведаў Мосул, каб павіншаваць удзельнікаў штурму горада з перамогай і абвясціў аб вызваленні гораду ад тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Пра гэта паведамляе агенцтва «Associated Press». Дзяржаўнае тэлебачанне Ірака, якое паведаміла пра прыбыццё прэмʼера, цытуе яго заяву: «Віншую байцоў і насельніцтва з вялікай перамогай!»

Джыхадысты ўтрымлівалі Мосул на працягу трох гадоў. Кааліцыя, якую ўзначальвае ЗША, пачала аперацыю па вызваленні горада ў кастрычніку мінулага года. У выніку бітвы за горад загінулі тысячы чалавек, а амаль мільён, па дадзеных ААН, былі вымушаныя пакінуць Мосул.

Паспяховае наступленне ірацкай урадавай арміі пры падтрымцы праамерыканскай міжнароднай кааліцыі на Мосул вымусіла ісламістаў бегчы з горада праз раку Тыгр.


Паводле svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: