Музыкі Rammstein падчас канцэрту ў Маскве пацалаваліся ў знак пратэсту супраць гамафобіі

Два ўдзельнікі метал-гурта Rammstein, Пол Ландэрс і Рыхард Круспе, пацалаваліся на сцэне падчас выступу ў Маскве ў знак пратэсту супраць настрояў і законаў Расіі ў адносінах да ЛГБТК.

Хоць гомасексуалізм не з'яўляецца незаконным у Расіі, закон аб "гей-прапагандзе", прыняты ў 2013 годзе, стварае варожае асяроддзе для людзей з ЛГБТК. Вядомая піцерская ЛГБТК-актывістка Алена Грыгор'ева была забіта 21 ліпеня, пасля неаднаразовых пагроз у яе адрас. У Чачні гомасексуалаў утрымліваюць у сучасных канцлагерах, многіх з іх катавалі, а некаторых збівалі да смерці.

Rammstein падзяліўся фатаграфіяй пацалунку, які адбыўся падчас іх песні Ausländer, на старонцы ў Instagram разам з подпісам: "Расія, мы цябе любім!"
Гэта не першы выпадак падтрымкі гуртом правоў ЛГБТК у гэтым турнэ: падчас выступу ў Польшчы музыкі махалі вясёлкавым сцягам, калі "плылі" праз натоўп у гумовай лодцы.

Гэта адбылося пасля паведамлення пра тое, што ўдзельнікі польскай ЛГБТК-супольнасці сутыкнуліся з гвалтам падчас Марша роўнасці, а таксама паведамленні аб распаўсюджванні "LGBT-free zone" стыкераў.

Як піша gaytimes.co.uk, падтрымка ЛГБТК людзей з боку Rammstein прыйшлася да спадобы аматарам гурта.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: