Мыш затрымала рэйс Air France на двое сутак

Рэйс авіякампаніі Air France са сталіцы Малі Бамако ў Парыж быў затрыманы на 48 гадзін праз грызуна.
Нейкім чынам мыш змагла пракрасціся ў кабіну пілотаў. Да таго часу як мыш ж удалося злавіць, рэйс быў адменены, бо на адлоў сышло занадта шмат часу, і экіпажу патрабаваўся адпачынак.


Згодна з правіламі бяспекі, пілоты не могуць працаваць больш за пэўны ліміт.

Самалёты таксама не могуць лётаць з грызунамі на борце, бо тыя могуць пашкодзіць электраправодку і іншыя кабелі.

Пасажыраў рэйса размясцілі ў мясцовых гасцініцах, і яны атрымаюць кампенсацыю за затрымку.

Вылет быў адкладзены на 48 гадзін у сувязі з тым, што, па-першае, самалёт павінен быў прайсці праверку на выпадак таго, што мышы атрымалася перагрызці нейкі важны кабель, а па-другое, таму што ў Air France не было дастатковай колькасці супрацоўнікаў у Бамако для таго, каб забяспечыць вылет на наступны дзень.

Прадстаўнік Air France Крыстаф Пам'е выказаў спачуванне пасажырам, дадаўшы, што іх бяспека — асноўны прыярытэт для кампаніі.

Рэйс вылецеў у Парыж у нядзелю ўвечары.

Лёс злоўленай мышы невядомы.


Паводле bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: