«Мытны саюз — какашка»: У Львове прайшоў дзіцячы марш у падтрымку еўраінтэграцыі

Сёння, 27 лістапада, больш за 30 сем'яў з дзецьмі зладзілі ў Львове акцыю «Карапузы ідуць у Еўропу».



Удзельнікі акцыі, сярод якіх былі дарослыя і дзеці, сабраліся каля будынка Львоўскага гарсавета. Ад імя дзяцей быў напісаны сімвалічны ліст прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу, у якім тлумачылася, чаму яны хочуць жыць у Еўропе, а таксама просьба падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.
 
 
Дзеці, самым малодшым з якіх было каля чатырох месяцаў, замест подпісаў прыкладвалі да паперы свае далоні, а дарослыя абводзілі іх фламастарамі і ручкамі.
 
 
«У гэтым лісце мы тлумачым, што для нас значыць жыць у Еўропе. Гэта бяспечныя дарогі, закрытыя люкі, пандусы для вазкоў, гэта магчымасць свабодна перасоўвацца па еўрапейскіх краінах і без перашкод атрымаць адукацыю ў краінах ЕС. Бо калі прыгледзецца, то нашы чыноўнікі і багатыя людзі адпраўляюць сваіх дзяцей на вучобу менавіта ў Еўропу, самі ездзяць туды адпачываць, у іх там бізнэс, а нам такой магчымасці яны чамусці даць не хочуць» патлумачыла адна з удзельніц акцыі, якая прыйшла са сваім сынам.
 
 
Пасля напісання ліста ўдзельнікі акцыі накіраваліся да будынка Львоўскай абласной адміністрацыі, скандуючы «Карапузы ідуць у Еўропу!». Ініцыятары акцыі прынялі рашэнне перадаць сімвалічны ліст супрацоўнікам ОГА, для таго, каб тыя накіравалі яго Януковічу.
 
 
Некаторыя з дзяцей трымалі імправізаваныя транспаранты «Мы хочам у Дыснэйлэнд!» і «Мытны саюз  какашка!». Акрамя таго, дарослыя ўдзельнікі акцыі неслі плакат: Еўропа  гэта закрытыя люкі.
 
 
Сёння, 27 лістапада, тысячы кіеўскіх студэнтаў выйшлі на папераджальны страйк у падтрымку Еўрамайдана і еўраінтэграцыі Украіны.
 
 
Акрамя таго, калона з сямі тысяч студэнтаў накіравалася з Майдана Незалежнасці да Адміністрацыі прэзідэнта з намерам перадаць петыцыі Віктару Януковічу.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: