МЗС Беларусі адказаў Пашыняну

Міністэрства замежных справаў Беларусі пракаментавала заяву выконваючага абавязкі прэм’ер-міністра Арменіі аб тым, што ён запатрабуе тлумачэнняў ад Лукашэнкі, піша Белсат.

Прэсавы сакратар міністэрства Анатоль Глаз заявіў, што армянскі лідар уявіў сябе, відаць, міжнародным пракурорам, упаўнаважаным караць або мілаваць.

«Магчыма, гэта было прымальна ў выпадку з былым Генеральным сакратаром АДКБ, грамадзянінам Арменіі Юрыем Хачатуравым. Але ў міждзяржаўных дачыненнях існуюць цалкам выразныя нормы пратаколу і этыкету», – заявіў Анатоль Глаз падчас размовы з журналістамі ў суботу.

Юрый Хачатураў – былы генеральны сакратар АДКБ – быў вызвалены з гэтай пасады 2 лістапада.

12 лістапада на сустрэчы з амбасадарам Азербайджану ў Беларусі Латыфам Гандылавым Аляксандр Лукашэнка распавёў яму, як прайшоў саміт АДКБ у Астане, на якім абмяркоўваўся выбар новага генсека.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!