МЗС Беларусі асуджае правядзенне ў Польшчы маршу ў гонар «праклятых салдат»

Міністэрства замежных спраў Беларусі асуджае намеры польскіх уладаў правесці акцыю памяці ў гонар так званых «праклятых салдат» ў горадзе Гайнаўка. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.
«Пазіцыя па гэтай святой для нас тэме неаднаразова агучвалася і застаецца нязменнай: праварадыкальныя мерапрыемствы ў месцах кампактнага пражывання этнічных беларусаў у Польшчы — гэта адкрытая цынічная абраза памяці ахвяр банд «праклятых салдат», непрыхаванае патуранне гераізацыі нацызму», — сказана ў паведамленні МЗС.

У гонар «праклятых салдат» ў польскай Гайнаўцы праходзіць ужо некалькі гадоў запар з адабрэння уладаў. Яе ўдзельнікі шануюць памяць жаўнераў Арміі Краёвай, якія пасля Другой сусветнай вайны чынілі антыкамуністычны супраціў.

Узімку 1946 году па загадзе Рамуальда Райса «Бурага» у Гайнаўцы былі забітыя 79 праваслаўных беларусаў — мірных жыхароў, што кампактна пражывалі ў мястэчку. У сувязі з гэтым акцыі ўшанавання памяці «праклятых салдат» кожны раз выклікаюць абурэнне ў прадстаўнікоў беларускай меншасці.


Еўрарадыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: